Магістратура
Магістарскія праграмы ЕГУ рыхтуюць спецыялістаў у сферах права, паліталогіі, гісторыі, культурнай спадчыны, культурных і гендарных даследаванняў. У рамках магістарскіх праграм ЕГУ праводзіцца спецыялізаванае навучанне, практычнае навучанне і навуковая праца.
Выпускнікі магістарскіх праграм ЕГУ могуць працягнуць адукацыю ў дактарантуры еўрапейскіх універсітэтаў.
Для атрымання магістарскага дыплома неабходна залічыць ад 90 да 120 крэдытаў (навучальных адзінак), што зазвычай займае ад 1,5 да 2 гадоў навучання.
Асноўныя мовы выкладання – беларуская ці руская. Некаторыя курсы і практычныя заняткі праводзяцца таксама на англійскай мове. Колькасць студэнтаў у навучальных групах магістратуры зазвычай складае каля 15-20 чалавек. Фармат навучання – змяшаны (спалучэнне дыстанцыйных і аўдыторных заняткаў).
Магістр
Вопыт ад вядомых практыкуючых спецыялістаў. Эксперыментыйныя і наватарскія тэхнікі дызайна. Практычныя візуальныя даследаванні ў Вільні, Санкт-Пецярбургу, Афінах і Фларэнцыі.
Акадэмічная ступень:
Магістр мастацтваў
Тэрмін навучання:
2 гады
Магістр
Інавацыйная праграма навучання. Распрацаваная сумесна з Лейдэнскім універсітэтам і Нідэрландскім інстытутам дзяржаўнага кіравання ROI. Падрыхтоўка спецыялістаў у галіне дзяржаўнага кіравання і сумежных сферах.
Акадэмічная ступень:
Mагістр сацыяльных навук
Тэрмін навучання:
1,5 гады
Магістр
Тэарытычныя і прыкладныя пытанні функцыявання спадчыны ў сучасным грамадстве. Развіццё кампетенцый па ажыццяўленні навукаёмістых камерцыйных і некамерцыйных ініцыятыў ды дзяржаўнаму кіраванню.
Акадэмічная ступень:
Магістр гуманітарных навук
Тэрмін навучання:
1,5 гады
Магістр
Адзіная паўнавартасная магістарская праграма па гендарных даследаваннях у Літве і Беларусі, заснаваная на больш чым 20-гадовай традыцыі ЕГУ ў галіне гендарных даследаванняў
Акадэмічная ступень:
Магістр сацыяльных навук
Тэрмін навучання:
1.5 года