ЕГУ падтрымлівае навуковыя даследаванні ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук ды садзейнічае навуковай працы выкладчыкаў і студэнтаў на базе шэрагу даследчых цэнтраў, лабараторый і інстытутаў. ЕГУ дае навукоўцам магчымасць займацца навуковымі даследаваннямі без ідэалагічных абмежаванняў.
Даследчыя цэнтры ЕГУ ачольваюць дасведчаныя і высокакваліфікаваныя выкладчыкі. Мэта кожнага з цэнтраў – не толькі правядзенне навуковых даследаванняў, але і наладжванне супрацоўніцтва паміж навукоўцамі. Навукова-даследчыя цэнтры ЕГУ праводзяць даследаванні ў разнастайных галінах гуманітарных і сацыяльных навук, у тым ліку па такіх кірунках, як крытычныя гарадскія даследаванні, сучаснае мастацтва, гісторыя і права.