Залог
У адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай і распараджэннем рэктара ЕГУ ў часовае карыстанне выданні выдаюцца толькі тым карыстальнікам бібліятэкі, якія заплацілі залог у памеры €15.
Залог вяртаецца ўсім карыстальнікам, якія цалкам разлічыліся з бібліятэкай ЕГУ.
Пеня
За несвоечасова здадзеныя ў бібліятэку кнігі ці іншыя матэрыялы спаганяецца пеня ў памеры:
- €0,06 за адну кнігу за адзін пратэрмінаваны дзень за кнігі ці іншыя матэрыялы з фондаў абанемента;
- €0,30 за адну кнігу за адну пратэрмінаваную гадзіну за кнігі ці іншыя матэрыялы, якія выдаюцца на ноч;
- €0,87 за адну кнігу за адзін пратэрмінаваны дзень за кнігі ці іншыя матэрыялы, якія выдаюцца на 3 дні.
Тэрміны і ўмовы выдачы кніг ці іншых матэрыялаў вызначаюцца паводле Правілаў карыстання бібліятэкай.