Студэнцкая служба

Студэнцкая служба ЕГУ была створаная з мэтай каардынацыі паслуг для студэнтаў, рэалізацыі творчых ініцыятываў студэнтаў, падвышэння іх грамадскай актыўнасці, нацыянальнай самасвядомасці, сацыяльнай сталасці і адказнасці, інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню студэнтаў.

Студэнцкая служба:

  • спрыяе супрацоўніцтву і ўзаемадапамозе паміж рознымі студэнцкімі арганізацыямі ў межах універсітэта, а таксама ўзаемадзеянню з падраздзяленнямі ўніверсітэта і іншымі асобамі і арганізацыямі па-за яго межамі;
  • арганізуе пазакласныя мерапрыемствы для студэнтаў;
  • арганізуе канферэнцыі, семінары і «круглыя сталы»;
  • публікуе інфармацыйныя брашуры, постэры, бюлетэні і газеты;
  • удзельнічае ў рашэнні праблемаў у жыцці студэнцкай супольнасці;
  • развівае сувязі і праводзіць адпаведную працу з выпускнікамі.

Студэнцкая служба заўжды гатовая прыйсці на дапамогу. Каб звязацца са Студэнцкай службай, лістуйце на электронную пошту student.service@ehu.lt