Выпускнікі ЕГУ:

Далучайся!

Навіны і аб’явы для выпускнікоў

Перавагі сеткі выпускнікоў ЕГУ

Асацыяцыя выпускнікоў ЕГУ дае пажыццёвае членства ўсім тым, хто навучаўся ў нашым універсітэце. Падтрымліваючы кантакты, выпускнікі рэгулярна атрымліваюць інфармацыю пра кар’ерныя магчымасці, вакансіі, адукацыйныя праграмы, гранты, кар’ерныя семінары, якія праводзяцца ў віленскім навучальным корпусе, а таксама ўдзельнічаюць у сетцы, што злучае працадаўцаў з таленавітымі выпускнікамі.

Новым крокам у гэтым кірунку стала стварэнне праграмы ментарства, у межах якой выпускнікі ЕГУ дзеляцца сваім досведам з цяперашнімі студэнтамі універсітэта.

Усе нашы выпускнікі запрашаюцца на штогадовыя сустрэчы выпускнікоў. Пачынаючы з 2012 г. ужо адбыўся шэраг сустрэч у Мінску і Вільні. Каб атрымаць інфармацыю пра наступныя мерапрыемствы, сачыце за абнаўленнямі ў суполцы на Facebook.

Ствары клуб выпускнікоў

Заклікаем нашых выпускнікоў засноўваць мясцовыя клубы выпускнікоў ЕГУ, што аб’ядноўваюць выпускнікоў-насельнікаў аднаго горада ці рэгіёна альбо тых, хто мае падобныя зацікаўленні. Клубы выпускнікоў могуць прапаноўваць уласныя праекты і падаваць заяўкі на фінансаванне ЕГУ. Дзейсныя клубы існуюць у Вільні, Віцебску, Мінску і Нью-Ёрку. Ахвотных далучыцца да клуба выпускнікоў ЕГУ ці заснаваць новы клуб просім звяртацца на адрас: alumni@ehu.lt.

Стыпендыя выпускнікоў

Стыпендыя выпускнікоў ЕГУ была заснаваная з мэтай падтрымкі актыўных студэнтаў бакалаўрскіх праграм і ўмацавання сувязяў паміж студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ. Стыпендыя заахвочвае сацыяльную актыўнасць і можа быць прысуджаная студэнту, які прадэманстраваў выдатныя акадэмічныя дасягненні і займаецца іншымі відамі грамадскай дзейнасці.

Выпускнікі могуць скласці ахвяраванні ў фонд гэтай стыпендыі падчас вечароў сустрэчы выпускнікоў ЕГУ ці ў любы іншы час у ЕГУ (вул. Таўра, 12, Вільня).

Крытэрыі адбору

Конкурс на атрыманне Стыпендыі выпускнікоў ЕГУ зазвычай абвяшчаецца ўвосень. Прэтэндэнты на атрыманне стыпендыі павінныя даслаць наступныя дакументы на alumni@ehu.lt:

  1. Пацверджанне акадэмічных дасягненняў ад акадэмічнага дэпартамента ЕГУ, засведчанае подпісам Дэкана Бакалаўрскай школы, якое павінна ўтрымліваць акадэмічны рэйтынг і спіс акадэмічных дасягненняў (атрыманыя гранты, медалі, прэміі, стыпендыі, месцы, занятыя ў конкурсах, дыпломы, граматы, сертыфікаты ўдзелу). Прэтэндэнты таксама далучаюць копіі наяўных у іх дыпломаў і сертыфікатаў.
  2. Пералік сацыяльнай актыўнасці (пацверджаны рэкамендацыяй супрацоўнікаў Студэнцкай службы, Рады Студэнцкага прадстаўніцтва).
  3. Рэкамендацыя ад кіраўніка дэпартамента, дзе навучаецца прэтэндэнт.
  4. Рэкамендацыя прынамсі ад аднаго выпускніка ЕГУ, які ахвяраваў сродкі ў фонд гэтай стыпендыі.

Працэдура адбору

Стыпендыя прысуджаецца на падставе конкурсу ў межах сродкаў фонду Стыпендыі выпускнікоў ЕГУ.

Заяўкі разглядае Камісія па размеркаванні Стыпендыі выпускнікоў ЕГУ ў складзе Дэкана Бакалаўрскай школы, трох выпускнікоў, што ахвяравалі сродкі ў стыпендыяльны фонд, прадстаўнікоў Студэнцкай службы і Студэнцкага прадстаўніцтва. Адпаведныя крытэрам заяўкі затым выносяцца на ўсеагульнае галасаванне выпускнікоў, што ахвяравалі сродкі ў стыпендыяльны фонд. Стыпендыя прысуджаецца прэтэндэнту, які набраў большасць галасоў.

Выбітныя выпускнікі ЕГУ