Выбітная выпускніца 2013 года Аляксандра Ігнатовіч

Выпускніца магістарскай праграмы «Візуальныя і культурныя даследванні» 2012 г.

Лепшая студэнтка бакалаўрскай праграмы «Масавыя камунікацыі і журналістыка» 2010 г. І лепшая студэнтка Магістарскай школы выпуска 2012 г.

Аляксандра Ігнатовіч – фемінісцкая фільммэйкерка, культурная актывістка, мэнэджэрка адукацыйных і сацыяльных праектаў. У 2008-2010 г. Аляксандра працавала карэспандэнтам на тэлеканале Белсат, у 2009-2010 г. ініцыявала сацыяльна-мастацкі праект для дзяцей з інваліднасцю «Дзіцячыя сны» (Беларусь), у 2011 г. – была куратаркай адукацыйна-даследчага праекта «Літоўскае/савецкае кіно: Рэканструкцыя» (Літва), у 2011-2014 г. – ўзначальвала сацыяльна-адукацыйны праект ЕГУ LitPro. Аляксандра – заснавальніца і куратарка Беларуска-літоўскага фестывалю малабюджэтнага кіно toKino. У 2011- 2012 г. яна з’яўлялася т’ютаркай праекта «Развіццё гендэрнай адчувальнасці ў Беларусі» і куратаркай фемісцкага кінапраекта «Сукенка» (Беларусь), а ў 2014-2015 была валанцёркай арганізацыі па кінаадукацыі і кінавытворчасці Luksuz produkcija (Славенія), дырэктаркай праграмы кінафестывалю Luksuz festival poceni filma. У 2015 г. яна стала саарганізатаркай фестывалю квір-кіно і анімацыі Meta (Беларусь). З 2016 г. Аляксандра з’яўляецца куратаркай кінапраграмы мастацка-адукацыйнага фестывалю Artes Liberales (Беларусь) і Лабараторыі фемісцкага (і) квір-кіно Makeout.