
Акадэмічная ступень
Тэрмін навучання
Нацыянальны код адукацыйнай праграмы
Апісанне праграмы
Магістарская праграма «Публічная палітыка і палітычная камунікацыя» рыхтуе спецыялістаў для паспяховай працы ў галіне дзяржаўнага кіравання, развіцця грамадзянскай супольнасці, міжнародных арганізацый і грамадскіх ініцыятыў, супрацоўнікаў прэс-службаў і камунікацыйных падраздзяленняў.
Праграма распрацавана сумесна з Лейдэнскім універсітэтам і Галандскім інстытутам дзяржаўнага кіравання (ROI, Нідэрланды), прызнанымі лідарамі еўрапейскай адукацыі ў галіне публічнага кіравання і палітыкі.
Навучанне спалучае паглыбленую тэарэтычную падрыхтоўку з практычнымі навыкамі, неабходнымі для эфектыўнага кіравання і прыняцця рашэнняў у публічнай сферы на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выпускнікі атрымліваюць дыплом магістра сацыяльных навук.
Чаму варта выбраць гэтую праграму?
- Актуальнасць зместу — навучальная праграма арыентавана на сучасныя патрэбы грамадства, пытанні публічнага кіравання і перспектывы еўрапейскай інтэграцыі.
- Гнуткасць фармату навучання — рэгулярныя заняткі ў вячэрні час і анлайн-модулі для камфортнага сумяшчэння з працай.
- Практычная накіраванасць — магчымасць рэалізацыі ўласных аналітычных і даследчых праектаў, а таксама праходжанне стажыровак у міжнародных і рэгіянальных арганізацыях.
- Магчымасць удзелу ў праграмах міжнароднага абмену — праграма адкрывае доступ да міжнародных курсаў і ўдзелу ў акадэмічных абменах (Erasmus+, OSUN), лекцый выкладчыкаў і экспертаў з вядучых універсітэтаў Еўропы і ЗША.
- Моўная разнастайнасць — праграма спецыяльна адаптавана для студэнтаў з Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, уключаючы выкладанне на рускай мове.
- Індывідуальны акадэмічны адвайзінг — персанальная падтрымка на ўсіх этапах навучання.
Кар’ерныя перспектывы
Выпускнікі праграмы «Публічная палітыка і палітычная камунікацыя» запатрабаваныя ў органах дзяржаўнага кіравання, міжнародных арганізацыях, аналітычных цэнтрах, няўрадавых арганізацыях, камунікацыйных агенцтвах і СМІ.
Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць працаваць:
- Палітычным аналітыкам і кансультантам — экспертыза ў галіне дзяржаўнага кіравання, палітыкі і міжнародных адносін.
- Спецыялістам па сувязях з грамадскасцю і PR-менеджарам — рэалізацыя камунікацыйных і сацыяльных праектаў, узаемадзеянне з медыя і грамадствам.
- Супрацоўнікам міжнародных і няўрадавых арганізацый — распрацоўка і кіраванне праектамі, накіраванымі на сацыяльныя змены, развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.
- Праектным менеджарам — каардынацыя і кіраўніцтва праектамі ў сферы публічнай палітыкі, дзяржаўнага і міжнароднага кіравання.
- Палітычным аглядальнікам — асвятленне і аналіз палітычных і грамадскіх працэсаў у СМІ.
- Даследчыкам і аналітыкам у нацыянальных і міжнародных даследчых цэнтрах — правядзенне глыбокага аналізу сацыяльных, палітычных і эканамічных з’яў.
Акадэмічная кар’ера — магчымасць працягнуць навучанне ў дактарантуры (PhD) ва ўніверсітэтах Еўропы і ЗША, правядзенне даследаванняў у галіне мастацтва і візуальных даследаванняў.
Умовы паступлення
Залічэнне на магістарскія праграмы праводзіцца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя і пацверджання ўзроўню англійскай мовы (B2 або вышэй).
📍 Не ведаеце, з чаго пачаць? Азнаёмцеся з пакрокавымі інструкцыямі для абітурыентаў па спасылцы.
📍 Даведайцеся больш пра кошт навучання, гранты і стыпендыі па спасылцы.
Кансультацыі па паступленні |
Як паступіць у ЕГУ?Інструкцыя |
Падаць онлайн- анкетуз 1 траўня |
📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt 📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317 ️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы і Універсітэта ў Instagram: @ehuofficial |