Ужо другі год запар сцены касцёла св. Кацярыны ў Вільні сталі прытулкам для Цырымоніі ўручэння дыпломаў ЕГУ. Гэта месца выдатна адлюстроўвае ўрачыстасць свята, на які прыехалі выпускнікі і іх бацькі, выкладчыкі, адміністрацыя і шаноўныя госці ЕГУ. Стары горад Вільні мае вялізарнны сімвалічны сэнс для кожнага беларуса: тут упершыню зарадзілася беларуская інтэлектуальная думка, якая працягнулася праз стагоддзі і ўступіла месца дасягненням выпускнікоў ЕГУ.
З прывітальным зваротам да выпускнікоў ЕГУ звярнуўся кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Літве Арнольдас Пранцкявічус: «З’яўляючыся буйнейшым донарам ЕГУ, Еўрапейская камісія заўсёды лічыла, што дапамога ўніверсітэту – гэта вельмі значная інвестыцыя ў акадэмічныя вольнасці і асабістую свабоду. У сённяшнім свеце, дзе пануюць сумнеў і альтэрнатыўныя факты, менавіта крытычнае мысленне і рацыянальны розум становяцца надзвычай істотнымі. Мы, вольныя грамадзяне, мусім заняць актыўную грамадзянскую пазіцыю, прыняць адказнасць за сваю краіну, Еўропу і сусветную супольнасць. Магчымасць быць такімі – вось галоўны падарунак, якім надзяліў вас ЕГУ».
Ад імя сяброў ЕГУ у Сейме Літвы перад гасцямі выступіў д-р Жыгімантас Павілёніс, які запэўніў выпускнікоў у тым, што ў Вільні ЕГУ мае надзейных сяброў і можа разлічваць на падтрымку з боку Парламента Літвы. Акарамя гэтага, кожны выпускнік атрымаў пісьмовае віншаванне ад Прэзідэнта міжнароднай арганізацыі «Friends of EHU» Роберта Нурыка.
Лепшым студэнтам бакалаўрыята быў абраны выпускнік праграмы «Культурная спадчына і турызм» Максім Цароў. А званне лепшай студэнткі выпуска магістратуры атрымала выпускніца праграмы «Культурныя даследванні» Ксенія Шталенкова. Ксенія таксама з’яўляецца выкладчыцай Праграмы падрыхтоўчага года ЕГУ, а ейныя літаратурныя і мастацкія дасягненні шырока вядомыя за межамі ўніверсітэта. Ксенія адзначыла: «Мы з ЕГУ з’яўляемся равеснікамі. Універсітэт – гэта вялікі арганізм, які скаладецца з адзінак, якія беспарапынна ствараюць і развіваюць яго. У ЕГУ я заўжды вучылася чамусьці новаму і невядомаму. У гэтым годзе мне выпаў шанец папрацаваць з вельмі таленавітымі абітурыентамі, які ўжо гэтай восенню далучацца да супольнасці ЕГУ. Гэта пацвярджае тое, што наш універсітэт паспяхова жыве, рухаецца наперад, а наша супольнасць – расце».
Да гасцей цырымоніі таксама звярнуўся прафесар сацыялогіі, міжнародных і публічных даследванняў Браўнаўскага ўніверсітэта (ЗША) Майкл Кенадзі: «У гэтым годзе вы сканчаеце ЕГУ, а ўніверсітэт набліжаецца да свайго 25-годдзя. Амаль палову гэтага часу ЕГУ правёў у Літве, якая разам з Еўрапейскім саюзам і іншымі донарамі паказала бязмежную гасціннасць і салідарнасць. Навучанне ў ЕГУ вымагала ў вас больш гібкасці, адкрытасці і адказнасці, у параўнанні са студэнтамі іншых універсітэтаў. Таму калі вы наблізіцеся да вяршыні сваіх дасягненняў, азірніцеся назад на гэты дзень і прыгадайце тую гасціннасць і салідарнасць, з якімі вас сустрэлі ў ЕГУ. Падумайце, як вы асабіста можаце рэалізаваць гэтыя якасці ў будучыні. Сёння я ўдзячны за магчымасць быць часткай вашага шляху з універсітэта ў вялікае жыццё».
Падчас цырымоніі адбылося ўручэнне ўжо пятай узнагароды «Выбітнаму выпускніку ЕГУ-2017», якім у гэтым годзе стала выпускніца праграмы «Міжнароднае права» 2010 года Марына Дубіна. Выпускніца займае пасаду каардынатаркі прававой службы беларускага сяброўства «Зялёная сетка» і дырэктаркі Грамадзянскага аб’яднання «Экадом».
Выдатным суправаджэннем свята сталі класічныя кампазіцыі Ф. Шапэна і С. Рахманінава ў выкананні таленавітай беларуская піяністкі, лаўрэаткі міжнародных конкурсаў Яны Шаптуновай.
Пасля пераезда ЕГУ у Вільню ўніверсітэт скончылі ўжо 2124 выпускнікі. Увечары пасля ўрачыстай цырымоніі амаль 200 выпускнікоў як мінскага, так і віленскага ЕГУ сабраліся на традыцыйную сустрэчу выпускнікоў. Былыя студэнты мелі магчымасць пагутарыць са сваімі ўніверсітэцкімі сябрамі, калегамі і выкладчыкамі, завязаць новыя кантакты і ўзгадаць яскравыя моманты студэнцкіх гадоў. ЕГУ ганарыцца тым, что стаў вялікай і згуртаванай сям’ёй, дзе кожны ведае адзін аднаго і заўсёды гатовы падзяліцца досведам і ведамі.