Былая віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестіцыйнага банка далучаецца да Кіраўнічай рады ЕГУ

Фота: ЕІБ

8 лютага Агульны сход сузаснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) падцвердзіў кандыдатуру Евы Срэйбер па ўваходжанні ў склад Кіраўнічай рады ЕГУ.

Пасля прызначэння новага склада Кіраўнічай рады ЕГУ у снежні 2016 года кандыдатура яшчэ аднаго чальца рада мусіла быць вылучана шведскім Урадам. Такім кандыдатам сталася выбітны шведскі прафесіянал у банкаўскай галіне і былая віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестіцыйнага банка сп-ня Ева Срэйбер.

Па словах прэзідэнта Фонда «Еўразія» і старшыні Агульнага схода сузаснавальнікаў ЕГУ Хортана Бібі-Сэнтэра: «Ад імя Агульнага схода сузаснавальнікаў ЕГУ я рады вітаць спадарыню Срэйбер у складзе Кіраўнічай рады ЕГУ. Прафесійны вопыт і кантакты спадарыні Срэйбер у галіне фінансавага кіравання стануць надзвычай каштоўнымі для далейшага ўдасканалення стратэгічнага кіравання ўніверсітэтам. ЕГУ вельмі пашанцавала з далучэннем спадарыні Срэйбер да нашай каманды».

Ева Срэйбер распачала кар’еру ў Рыксбанке Швецыі, дзе займала пасаду першай намесніцы кіраўніка Цэнтральнага банка. Яна таксама працавала ў якасці намесніцы генеральнага дырэктара банка Swedbank і была выканаўчым дырэктарам Міжнароднага валютнага фонда ў рэгіёне Паўночнах і Балтыйскіх краін. У 2007-2011 гадох сп-ня Срэйбер з’яўлялася віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестіцыйнага банка і адказвала за фінансавыя аперацыі ў краінах Скандынавіі і Балтыі, Расіі, краінах Усходняга партнёрства і Еўрапейскай прасторы вольнага гандлю. Апошнім часам сп-ня Срэйбер была чальцом Рады дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Назад