Стань студэнтам ЕГУ у Вільні падчас вясенніх вакацый

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў прыняць удзел у вясенніх Днях адчыненых дзвярэй, якія адбудуцца з 25 па 31 сакавіка ў Вільні.

Жадаеце даведацца аб вучобе ва ўніверсітэце?

25 сакавіка (субота) у навучальным корпусе ЕГУ у Вільні абудзецца выстава бакалаўрскіх прагра ЕГУ і сустрэча з адміністрацыяй, падчас яе вы зможаце задаць пытанні выкладчыкам, адміністрацыі, студэнтам і выпускнікам. Мы імкнемся да забеспячэння індвідуальнага падыходу, таму кожны абітурыент атрымлівае максімальную ўвагу.

Жадаеце стаць студэнтам ЕГУ на цэлы тыдзень?

Скарыстайцеся ўнікальнай магчымасцю – з 27 па 31 сакавіка (на цэлы тыдзень) станьце студэнтам бакалаўрыята ЕГУ. Вы зможаце вольна наведваць лекцыі і семінары па абраных курсах, пабачыць як студэнты ЕГУ жывуць, вучацца і бавяць вольны час у Вільні, наведаць экскурсію па Старым горадзе Вільні ды прыняць удзел у адмысловай культурнай праграме.

Жадаеце датэрмінова здаць уступныя іспыты?

25 сакавіка абітурыенты змогуць здаць іспыт па замежнай мове, а 26 сакавіка – іспыты па эсэ і кампазіцыі (толькі для праграмы «Візуальны дызайн і медыя»). Рэзультатамі іспытаў вы зможаце скарыстацца пры паступленні ў ЕГУ у 2017 годзе.

Важна! Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы. Апошні дзень рэгістрацыі для тых, каму неабходна візавая падтрымка – 5 лютага (уключна), для тых, каму візавая падтрымка не патрэбна – 22 сакавіка (уключна).

Бясплатная адначасовая Шэнгенская віза прадстаўляецца толькі для абітурыентаў, якія з’яўляюцца на дадзены момант вучнямі школаў і каледжаў, а таксама для ўсіх наведвальнікаў мінскага цэнтра «Прапілеі».
Для ўсіх астатніх удзельнікаў ЕГУ ажыццяўляе падтрымку ў форме паскоранай падачы заявы па атрыманні візы. У такім выпадку ўдзельнікам з Беларусі будзе неабходна самастойна аплаціць консульскі ўнёсак у памеры €60. Удзельнікам Дней адкрытых дзвярэй гэтаксама неабходна самастойна паклапоціцца аб выдатках на пражыванне і праезд.

Назад