6 ліпеня гэтага года Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ прыняў рашэнне аб абнаўленні склада Кіраўнічай рады, адпаведна з п. 6.10 Статута ЕГУ. Рашэнне было прынята згодна з рэкамендацыямі, якія былі прадстаўленыя ў выніку ацэнкі эфектыўнасці працы Кіраўнічай рады ЕГУ па заказе Шведскага агенства па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне развіцця,
У адпаведнасці з прадстаўленымі рэкамендацыямі новы склад Кіраўнічай рады будзе скарочаны да 9 чальцоў, якія маюць новыя кампетэнцыі, адпавядныя сучасным патрэбам ЕГУ. Падчас абнаўлення склада Кіраўнічай рады Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ вылучыў наступныя патрабаванні да кандыдатаў:
- Наяўнасць сувязей/кантактаў з Паўночнымі краінамі і донарамі з Паўночных краін;
- Наяўнасць адпаведнага досведу і сувязей у галіне вышэйшай адукацыі ў ЗША і/альбо сувязі з фінансуючымі арганізацыямі ў ЗША;
- Наяўначць досведа кіравання ў галіне вышэйшай адукацыі, напрыклад, ва ўніверсітэце Заходняй Еўропы. Пажаданы досвед ў галіне дыстанцыйнай адукацыі і навыкі кіравання персаналам;
- Адпаведныя сувязі і кантакты з урадамі Літвы і краін Усходняй Еўропы, а таксама структурамі Еўрапейскага Саюза;
- Прафесіны досвед кіравання ў галіне інавацыйных і прагрэсіўных кампаній, пажадана ў краінах Усходняй Еўропы.
Па словах прэзідэнта Фонда «Еўразія» і старшыні Агульнага схода сузаснавальнікаў ЕГУ Х. Бібі-Сэнтэра: «Напрацягу некалькіх месяцаў Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ супрацоўнічаў разам з адміністрацыяй універсітэта, асноўнымі партнёрамі і донарамі з мэтай пераўтварэння Кіраўнічай рады ЕГУ. Мы ўпэўненыя, што новая Кіраўнічая рада мае належны аўтарытэт, досвед, сувязі і волю, якія сёння патрэбны ЕГУ для дасягнення стратэгічных мэтаў развіцця ўніверсітэта. Мы хочам падзякваць новым чальцам Кіраўнічай рады за іх гатоўнасць судзейнічаць місіі ЕГУ, а таксама нашым донарам за дапамогу ў стварэнні такой адказнай групы, ад якой будзе залежыць развіццё ўніверсітэта ў наступныя гады».
Наступны склад Кіраўнічай рады ЕГУ быў прызначаны на тры гады, пачынаючы з 14 снежня 2016 г.:
- акад. Анатоль Міхайлаў, ex officio (Беларусь)
Прэзідэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта - сп-р Ёрген Ёргенсэн, ex officio (Данія)
Часова выконваючы абавязкі Рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта - праф. Людгер Кунхардт (Германія)
Цэнтр даследванняў еўрапейскай інтэграцыі, Універсітэт Бона - праф. Майкл Кенадзі (ЗША)
Прафесар сацыялогіі, міжнародных і публічных даследванняў, Браўнаўскі ўніверсітэт - сп-р Пэр Карлсэн (Данія)
Былы амбасадар Даніі ў Латвіі - сп-ня Эва Асьнецка-Тамецка (Польшча)
Прарэктар Коледжа Еўропы - сп-р Ёнас Паслаускас (Літва)
Амбасадар па асаблівых даручэннях па пытаннях Усходняга Партнёрства - сп-р Арцём Анісімаў (Беларусь)
Выпускнік ЕГУ, Адвакат у галіне касмічнага права ў Noosphere Ventures - Яшчэ адзін кандыдат будзе намінаваны Урадам Швецыі.
Чакаецца, што першае афіцыйнае паседжанне абноўленай Кіраўнічай рады ЕГУ адбудзецца ў студзені 2017 г.