У 2016 годзе Еўрапейскі саюз (ЕС) накіруе €29 млн. у якасці пакета двухбаковай падтрымкі Беларусі, якая накіравана на ажыццяўленне рэформ і прадставіць дадатковую падтрымку ў галінах рэгіянальнага развіцця і развіцця прыватнага сектара.
Адным з прыярытэтных накірункаў падтрымкі Беларусі з боку ЕС у 2014-2017 гг. з’яўляецца забеспячэнне сацыяльнай уключанасці і падтрымка дэмакратычнага развіцця Беларусі, таму €2 млн. сродкаў Інструмента еўрапейскага суседства будут накіраваныя на падтрымку працы ЕГУ у Вільні.
Варта адзначыць, што адразу пасля прымусовага закрыцця ЕГУ у Мінску Еўрапейская камісія стала адным з асноўных донараў Універсітэта. За 10 год працы ЕГУ у Вільні 1953 асобы сталі выпускнікамі ўніверсітэта, большасць з якіх вярнуліся ў Беларусь пасля завяршэння навучання.
Артыкул падрыхтаваны на падставе прэс-рэліза Службы знешніх сувязей Еўрапейскага саюза.