Акрамя шматгадовай выкладчыцкай працы ў межах агульнагуманітарных курсаў мінскага ЕГУ Аляксандр Аляксандравіч Цапцын зрабіў асаблівы ўнёсак у развіццё курсаў даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, дзе ён працаваў амаль да самых апошніх дзён.
Для шматлікіх пакаленняў студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў ЕГУ А. Цапцын быў адным з найбольш яскравых і любімых прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці ўніверсітэта.
ЕГУ выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Аляксандра Аляксандравіча. Цырымонія развітання адбудзецца 19 жніўня а 12:00 у крэматорыі Паўночных могілак у Мінску.