На працягу апошніх месяцаў па заказе Шведскага агентства по міжнародным развіцці праводзіўся аўдыт сістэм кіравання ЕГУ, у прыватнасці, прысвечаны забеспячэнню эфектыўнасці працы Кіраўнічай рады ўніверсітэта.
Па выніках праведзенага аўдыта Усеагульнаму сходу сузанавальнікаў ЕГУ былі накіраваныя рэкамендацыі датычна накірункаў рэфармавання складу і забеспячэння эфектыўнасці працы Кіраўнічай рады ў межах дзейснага Статута ЕГУ.
Падчас паседжання Усеагульнага схода сузаснавальнікаў 6 ліпеня было прынятае рашэнне аб абнаўленні склада чальцоў Кіраўнічай рады, у адпаведнасці з п. 6.10. Статута ўніверсітэта.
У дадзены момант Усеагульны сход сузанавальнікаў ідэнтыфікаваў кандыдатаў, якім будзе прапанавана далучыцца да працы новага склада Кіраўнічай рады ЕГУ.
Усеагульны сход сузанавальнікаў – гэта найвышэйшы орган кіравання ўніверсітэта. Чальцамі Ўсеагульнага схода сузанавальнікаў з’яўляюцца арганізацыі, якія спрыялі ўзнаўленню дзейнасці ЕГУ ў Вільні пасля яго закрыцця ў Мінску. У склад Усеагульнага сходу сузаснавальнікаў уваходзяць: Фонд «Адкрытае грамадства» (ЗША), Фонд Еўразія (ЗША) і Інстытут міжнароднай адукацыі (Літва).