У он-лайн галасаванні могут прыняць удзел студэнты, выпускнікі, выкладчыкі і супрацоўнікі ЕГУ. Пераможца атрымае ганаровы сертыфікат, а таксама ў навучальным корпусе ўніверсітэта будзе ўмацаваная ганаровая шчыльдачка з яго ці яе імём.
Агульная колькасць выпускнікоў, якія былі намінаваныя супольнасцю ЕГУ на атрыманне ўзнагароды, саставіла 10 чалавек. Камітэт на прысуджэнні ўзнагароды «Выбітнаму выпускніку ЕГУ» у складзе Прэзідэнта ЕГУ акадэміка Анатоля Міхайлава, Рэктара праф. Дэвіда Поліка, кіраўніка акадэмічнай часткі праф. Аляксандра Калбаскі, трох выпускнікоў з ліку тых, хто зрабіў ахвяраванне ў фонд стыпендыі выпускнікоў ЕГУ, якія былі адабраныя выпадковым чынам, і прэзідэнта Студэнцкага прадстаўніцтва, разглядзеў усе заяўкі і склаў фінальны спіс кандыдатаў, які выносіцца на анлайн-галасаванне.
Прапаноўваем вашай увазе спіс прэтэндэнтаў:
- Ягор Захарка (бакалаўрская праграма «Культурная спадчына і турызм», выпуск 2011 года)
- Сяргей Сташкевіч (бакалаўрская праграма «Медыя і візуальны дызайн», выпуск 2010 года)
- Анастасія Хамянкова (магістарская праграма «Еўрапейскія даследванні», выпуск 2009 года)
Апісанне дасягненняў кожнага з кандыдатаў і форма для галасавання даступны да 12 чэрвеня ўключна па спасылцы.
Нагадваем, што ў мінулыя гады ўзнагароду «Выбітнага выпускніка ЕГУ» атрымалі Дзмітры Бажко, Уладзіслаў Андросаў і Аляксандра Ігнатовіч.