Фестываль экскурсаводаў у Вільні

18-24 красавіка ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) праходзіць Тыдзень культурнай спадчыны, прымеркаваны да Дня сусветнай спадчыны і 20-годдзя бакалаўрскай праграмы ЕГУ «Культурная спадчына і турызм».

23-24 красавіка ў межах Тыдня спадчыны ў ЕГУ студэнты праграмы «Культурная спадчына і турызм» зладзяць некалькі бясплатных экскурсій.

Праграма

23 красавіка (субота)

13:00 – «Рэлігійны вобраз Вільні». Збор – насупраць Харальнай сінагогі. Культурная разнастайнасць Вільні будзе паказаная праз гісторыю цэркваў розных канфесій. Падчас экскурсіі будзе магчымасць наведаць наступныя аб’екты: Харальную сінагогу, Вострую браму, касцёл Святой Тэрэзы, царкву Святога духа, уніяцкі храм імя Святой Тройцы, Евангеліка-лютэранскую царкву. Экскурсавод – Ліна Марцінкова.

14:30 – «Па Вялікай Замкавай». Збор – каля званіцы на Катэдральнай плошчы. Экскурсавод – Юлія Батура.

16:00 – «Зьвярынец: ад мадэрну да бамонду». Збор – каля Знаменскай царквы. Нетрывіяльная экскурсія па адным з найпрыгажэйшых раёнаў Вільні – Зьвярынцы. Ад паляўніцкіх угодзяў Радзівілаў да драўлянай архітэктуры мадэрну пач. 20 стагоддзя. Экскурсавод – Дзяніс Кучынскі.

24 красавіка (нядзеля)

11:00 – «Наша Віленская Завальная». Збор – ля SEB-банка на пр. Гедыміна. Праходка па даўніх вуліцах Віленскай, Завальнай, Татарскай, Людвісарскай і Вялікай Пагулянцы. Размова пойдзе пра нашаніўства, музэй Луцкевіча, дом Вацлава Ластоўскага, бібліятэку «Веды», Марціна Кухту, Цётку, дом Тарашкевіча і будынак вядомай рэвалюцыйнай «прэсы з Віленскай 12», месцы быцця-жыцця Янкі Купалы, Якуба Коласа, Францыска Багушэвіча. Экскурсавод – Максім Цароў.

13:00 – «Знакі Вільні». Збор – на прыпынку Тускуленай паркас. Мы паспрабуем пабачыць гісторыю Літвы і літоўскага народа па-новаму праз інтэрпрэтацыю тайных знакаў на беразе ракі Нярыс. Экскурсавод – Дар’я Багдановіч.

Назад