23 лютага падчас паседжання Усеагульнага схода сузаснавальнікаў ЕГУ было прынята рашэнне аб зацверджанні новых чальцоў Кіраўнічай рады ЕГУ, якімі сталі Пасол Літвы па асаблівых даручэннях па Усходнім партнёрстве д-р Жыгімантас Павілёніс і былы Прэзідэнт Міжнароднага фонда сельскагаспадарчага развіцця ААН Леннарт Боге.
ЕГУ і Пасол Жыгімантас Павілёніс шчыльна супрацоўнічаюць на працягу доўгіх год. Міністэрства замежных спраў Літвы і сам сп. Пасол прыклалі велізарныя намаганні для аднаўлення дзейнасці ЕГУ ў Вільні і працягваюць аказваць універсітэту актыўную палітычную падтрымку.
Пасля таго, як праф. Даніэль Таршыс пакінуў пасаду старшыні Кіраўнічай рады ЕГУ, Швецыю – як адну за асноўных краін-донараў ЕГУ – будзе прадстаўляць Ленарт Боге, які знаходзіцца на дыпламатычнай службе Швецыі з 1974 г.
Кіраўнічая рада ЕГУ адказвае за стратэгічнае кіраўніцтва, фінансаванне і эфектыўную дзейнасць універсітэта. У яе склад уваходзяць вядомыя дзеячы ў галіне вышэйшай адукацыі з усяго свету. На дадзены момант Кіраўнічая рада складаецца з 16 чальцоў. Абавязкі Старшыні Рады часова выконвае былая намесніца прарэктара Кембрыджскага ўніверсітэта Эн Лонсдэйл.
д-р Жыгімантас Павілёніс — літоўскі дыпламат і дзяржаўны дзеяч, былы сакратар Міністэрства замежных спраў Літвы. З 2010 г. займаў пасаду Пасла Літоўскай Рэспублікі ў ЗША і Мексіцы. У цяперашні час д-р Павілёніс займае пасаду Пасла Літвы на асаблівых даручэннях па Усходнім партнёрстве.
Ленарт Боге – шведскі дыпламат, была Сталы сакратар Шведскай агенцыі па развіцці навуковага супрацоўніцтва з краінамі, якія развіваюцца, былы Пасол Швецыі. У 2001-2009 гг. сп. Боге быў Прэзідэнтам Міжнароднаяга фонда сельскагаспадарчага развіцця ААН.