Дэлегацыя Савета міністраў паўночных краін наведала ЕГУ

29 студзеня дэлегацыя Савета міністраў паўночных краін пад кіраўніцтвам Амбасадара Кары Кахілуота наведала Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) і сустрэлася з кіраўніцтвам універсітэта.

Прэзідэнт ЕГУ акадэмік Анатоль Міхайлаў і Рэктар ЕГУ праф. Дэвід Полік прынялі ўдзел у сустрэчы з прадстаўнікамі Савета міністраў паўночных краін, сярод якіх былі чалец Камітэта па справах супрацоўніцтва Амбасадар Кары Кахілуота і кіраўнік Офіса Генеральнага сакратара Савета міністраў паўночных краін Кенэт Броман, Консул Амбасады Фінляндыі ў Літве Марыя Огрэн, а таксама кіраўнік Прадстаўніцтва Савета міністраў паўночных краін у Літве Бо Харальд Цілберг.

Высокапастаўленыя госці абмеркавалі з кіраўніцтвам ЕГУ вынікі працы і напрамкі будучага развіцця універсітэта, а таксама падрыхтоўку да ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 10-годдзю знаходжання ЕГУ ў Вільні. Асноўнай тэмай размовы стала стратэгічнае супрацоўніцтва ЕГУ і Савета міністраў паўночных краін і пошук новых магчымых шляхоў фінансавання навучання беларускіх студэнтаў, якія жадаюць атрымаць ліберальную адукацыю, вольную ад ідэалагічнага ўплыву беларускіх уладаў.

Як адзначыў Рэктар ЕГУ праф. Дэвід Полік: «Мы правялі сур’ёзную дыскусію адносна будучыні ўніверсітэта і падтрымкі нашага праекта з боку партнёраў з Паўночных краін і Савета міністраў паўночных краін».

Дэлегацыя таксама наведала навучальны корпус універсітэта, дзе магла азнаёміцца з ходам навучальнага працэса.

Савета міністраў паўночных краін з’яўляецца адным з асноўных донараў ЕГУ, які не першы год аказвае стабільную фінансавую падтрымку функцыянаванню універсітэта. Савет міністраў паўночных краін адмініструе працу Траставага фонду ЕГУ.

 

Назад