ЕГУ запрашае на зімовыя Дні адкрытых дзвярэй у Вільні

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае вучняў старэйшых класаў і выпускнікоў сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў да ўдзелу ў зімовых Днях адкрытых дзвярэй «Універсітэцкія канікулы ў ЕГУ».

Сёлета універсітэт расчыніць свае дзверы перед будучымі студэнтамі 23-24 студзеня 2016 года. У суботу (23 студзеня) у навучальным корпусе ЕГУ пройдзе выстава бакалаўрскіх праграм ЕГУ, дзе ў абітурыентаў будзе магчымасць пачуць пра навучанне ва ўніверсітэце з першых вуснаў, паразмаўляўшы з кіраўніцтвам універсітэта і кіраўнікамі бакалаўрскіх праграм, са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі. Удзельнікі таксама змогуць здаць іспыт па замежнай мове (УМТ).

У нядзелю (24 студзеня) у абітурыентаў будзе магчымасць здаць іспыт па эсе і кампазіцыі.

Атрыманыя рэзультаты абітурыенты змогуць выкарыстаць падчас паступлення на бакалаўрскія праграмы ЕГУ ў 2016 годзе.

Увага! Рэгістрацыя адбываецца па спасылцы. Праграма мерапрыемства даступна анлайн.

Дармовая Шэнгенская віза будзе выдавацца толькі слухачам цэнтра «Прапілеі», і абітурыентам не з Беларусі. У адваротным выпадку ўніверсітэт аказвае падтрымку ў форме паскоранай падачы заявы на атрыманне візы, але ўдзельнікам неабходна самастойна аплаціць збор у памеры €60.

Апошні дзень рэгістрацыі абітурыентаў-слухачоў цэнтра «Прапілеі»7 снежня 2015 г.
Для тых, каму неабходна візавая падтрымка – 13 снежня 2015 г.

 

Назад