Зборнік прысвечаны актуальным палітыка-эканамічным і сацыяльным праблемам Беларусі. У выданні прадстаўленыя працы чатырох выпускнікоў: Кацярыны Андронавай «Структура палітычнага ўдзелу ў Беларусі», Аляксандра Аўтушкі-Сікорскага «Знешняя рэнта, макраэканамічны папулізм і выжыванне рэжыму ў сучаснай Беларусі», Алены Жэбрык «Інстытут назірання за выбарамі ў Беларусі: аналіз станаўлення зместу і функцый» і Яны Усціненкі «Узаемаадносіны арганізацый грамадзянскай супольнасці і дзяржавы ў палітыцы вышэйшай адукацыі: ці магчымыя змены?». Публікацыі выпускнікоў падрыхтаваныя па выніках даследаванняў, праведзеных у рамках бакалаўрскіх і магістарскіх прац. Зборнік прадстаўлены ў дзвух моўных версіях (беларускай і англійскай).
У планах выкладчыкаў і выпускнікоў паліталагічных праграмаў выпуск яшчэ аднаго зборніка. Аўтары і рэдактары выказваюць падзяку дырэктару беларускага прадстаўніцтва Фонда Конрада Адэнаўэра д-ру Вольфгангу Зендэру за падтрымку ў ажыццяўленні праекта.