Афіцыйнае абвяржэнне артыкула Euroradio пра «забарону ЕГУ на набор студэнтаў»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) афіцыйна абвяргае інфармацыю, якая змяшчаецца ў артыкуле партала Еўрарадыё пра нібыта існую забарону на набор студэнтаў ЕГУ.

Грунтуючыся на выніках нарады Урада Літвы, якая адбылася 31 студзеня і дазволіла ўрэгуляваць прававы статус ЕГУ ў Літве, 12 лютага міністр асветы і навукі Літвы Юргіта Пятраўскене падпісала загад V-139 аб адтэрміноўцы адклікання дзеючай ліцэнзіі ЕГУ да 1 ліпеня 2019 года. З прычыны тэхнічнай памылкі, загад V-139 утрымліваў пункт аб забароне на набор абітурыентаў.

15 лютага міністр асветы і навукі Ю. Пятраўскене падпісала новы загад V-144, які ануляваў забарону на набор абітурыентаў. Такім чынам, ЕГУ афіцыйна можа ажыццяўляць набор студэнтаў.

Назад