Выкладчыкі ЕГУ прадставілі выданне «Шляхамі БНР: да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі»

У 2018 годзе Беларусь і свет святкуюць стогоддзе сучаснай беларускай дзяржаўнасці. З гэтай нагоды выкладчыкі Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) зладзілі ў Мінску і Гродна мерапрыемствы, прысвечаныя навуковаму выданню аб адрасах Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Мінску, Гродне, Брэсце, Магілёву, Гомелі ды Слуцка-Капыльскім рэгіёне.

1 сакавіка ў мінскім цэнтрым «Прапілеі» адбыўся круглы стол прысвечаны праблемам даследавання і папулярызацыі спадчыны БНР. На ім выступілі аўтары калектыўнай манаграфіі — выкладчыкі ЕГУ дац. Іна Соркіна, дац. Юрась Бачышча, лектар Сяргей Харэўскі, а таксама Андрэй Чарнякевіч, Аляксандр Агееў, Ігар Пушкін, Ірына Лаўроўская, Валянціна Лебедзева, ды запрошаныя навукоўцы з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Уладзімір Ляхоўскі), Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Валянцін Мазец), Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Уладзімір Дзянісаў) ды інш.

2 сакавіка ў мінскай прасторы «Арт-сядзіба» лектар Сяргей Харэўскі выступіў з лекцыяй: «Віртуальны шпацыр па мясцінах БНР» ды презентаваў выданне ЕГУ «Шляхамі БНР».

9 сакавіка ў Гродне дац. Іна Соркіна ды Андрэй Чарнякевіч прадставілі кнігу «Шляхамі БНР» увазе зацікаўленых гарадзенцаў.

Праект «Шляхамі БНР» будзе мець працяг: плануюцца выданне шляхаводніка па мясцінах беларускага нацыянальнага руху ў Гродне, прэзентацыі гэтых новых выданняў ЕГУ у рэгіёнах Беларусі, а таксама ў Варшаве і Вільні.

26 сакавіка ў новым корпусе ЕГУ у Старым горадзе Вільні адкрыецца выстава «Невядомая БНР».

Назад

Галерэя