Д-р Таццяна Чуліцкая прыняла ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю БНР у Сейме Літвы

Фота: Вікторыя Кірыльцава

23 сакавіка лектар Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) д-р Таццяна Чуліцкая прыняла ўдзел у канферэнцыі «Літва і Беларусь: сто гадоў назад і цяпер», што адбылася ў Сейме Літвы.

Галоўнай тэмай для абмеркавання падчас канферэнцыі сталі гістарычныя і актуальныя пытанні ўзаемаадносінаў паміж літоўскай і беларускай дзяржавамі ў кантэксце стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

У канферэнцыі прынялі ўдзел чальцы Сейма, прадстаўнікі Цэнтра даследванняў Усходняй Еўропы, літоўскія і беларускія палітыкі, а таксама даследчыкі з Беларусі і Літвы. Лектар Т. Чуліцкая выступіла ў секцыі «Літва і Беларусь пасля 100 гадоў: якія перспектывы ў стасункаў у будучыні?».

Удзельнікі канферэнцыі прадставілі розныя меркаванні і інтэрпрэтацыі гістарычных аспектаў літоўска-беларускіх стасункаў, а таксама прааналізавалі праблемы, што з’яўляюцца значнымі для міждзяржаўных адносінаў на цяперашнім этапе.

Назад

Галерэя