Па выніках прадуктыўнай сустрэчы мінстр Лінкявічус адзначыў: «Я спадзяюся, што значны акадэмічны і адміністрацыйны вопыт новага рэктара ЕГУ дапаможа ўніверсітэту ажыццявіць неабходныя рэформы, у прыватнасці, шляхам умацавання даследчай дзейнасці. ЕГУ мог бы працягнуць сваё бесперапыннае функцыянаванне ў Вільні як незалежны беларускі ўніверсітэт, які стаў не толькі літоўскім, але і адным з найважнейшых праектаў Літвы і ўсяго Еўрапейскага саюза па падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці».
Праф. Ігнатаў выказаў падзяку за перадачу ў карыстанне ЕГУ будынка былога Аўгустынскага кляштара ў Старым горадзе Вільні, а таксама паведаміў аб запланаваных кроках на пасадзе рэктара і падкрэсліў імкненне паглыбіць інтэграцыю універсітэта ў літоўскую акадэмічную супольнасць.