Прынятыя папраўкі замацоўваюць адмысловыя ўмовы інстытуцыянальнай ацэнкі, ацэнкі матэрыяльнай базы, чалавечых рэсурсаў і накірункаў навучання для тых вышэйшых школ (універсітэтаў і калегій), якія працуюць у Літве ва ўмовах вымушанага выгнання з краіны паходжання.
Статус вышэйшай школы, якая працуе ва ўмовах вымушанага выгнання, прысвойваецца Урадам па прадстаўленні Міністра замежных спраў.
Афіцыйны тэкст прынятых паправак да Закона аб навуцы і адукацыі даступны на сайце Рэгістра прававых актаў Літвы.