Усеагульны сход саўладальнікаў

Усеагульны сход саўладальнікаў з’яўляецца вышэйшым органам кіравання ўніверсітэтам. Усеагульны сход саўладальнікаў прымае рашэнні ў галіне фінансавай палітыкі і кіравання ўніверсітэтам. У працы Схода ўдзельнічаюць арганізацыі, якія спрыялі ўзнаўленню дзейнасці ЕГУ ў Вільні пасля яго закрыцця ў Мінску. У склад Усеагульнага сходу саўладальнікаў уваходзяць: Цэнтр даследванняў Усходняй Еўропы (Літва), Фонд імя Конрада Адэнаўэра (Германія), Стакгольмкая школа эканомікі (Швэцыя),  Фонды «Адкрытае грамадства» (ЗША), прадстаўленыя праз Фонд DDF (Ліхтэнштэйн) і Фонд Еўразія (ЗША).

Непасрэдна ў працы Схода прымаюць удзел:

Старшыня Хортан Бібі-Сэнтэр (прадстаўляе Фонд «Еўразія»)
Былы Прэзідэнт Фонда «Еўразія»


Ліна Рукшцелене (прадстаўляе Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы)
Кіраўніца Групы дапамогі стратэгічным рашэнням Міністэрства замежных спраў Літвы


Леанард Бернарда (прадстаўляе Фонд DDF)
Віцэ-прэзідэнт Фондаў «Адкрытае грамадства»


Якаб Вэлленштайн (прадстаўляе Фонд імя Конрада Адэнаўэра)
Кіраўнік беларускага бюро Фонду імя Конрада Адэнаўэра

Андэрс Олафсгард (прадстаўляе Стакгольмскую школу эканомікі)