Лектар Уладзіслаў Іваноў абараніў доктарскую дысертацыю 7 лістапада на кафедры прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Праца па тэме «Фемінізацыя беларускай мовы (сацыялінгвістычны аналіз жаночых Nomina agentis у старабеларускай і сучаснай беларускай мове)» была напісаная пад кіраўніцтвам праф. Ніны Баршчэўскай.
Супольнасць ЕГУ віншуе Уладзіслава Іванова з атрыманнем доктарскага дыплома.