Аўтограф-сэсія дац. Віктара Марціновіча па кнізе «Ноч»

Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) запрашае студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў, а таксама ўсіх зацікаўленых на аўтограф-сэсію беларускага пісьменніка і выкладчыка ЕГУ дац. Віктара Марціновіча, якая прысвечана выданню новай кнігі «Ноч».

Новая беларускамоўная кніга дац. Віктара Марціновіча «Ноч» была выдана восенню 2018 года. Дагэтуль выбітны беларускі мастацтвазнаўца, журналіст дац. Віктар Марціновіч напісаў кнігі «Паранойя» (2009), «Сцюдзёны вырай» (2011), «Сфагнум» (2013), «Мова» (2014), «Родина. Марк Шагал в Витебске» (2015), «Возера радасці» (2016) ды п’есу «Кар’ера доктара Рауса» (2017).

Падчас аўтограф-сэсіі госці змогуць задаць пытанні дац. Марціновічу ды даведацца болей аб кнізе. Арганізатары просяць удзельнікаў загадзя зарэгістравацца на мерапрыемства.

Важна! Аўтограф-сэсія адбудзецца 24 кастрычніка а 16:50 ва аўдыторыі №110 ЕГУ. Цана 1 кнігі (мяккі пераплёт): €5.

Па ўсіх пытаннях, якія звязаны з аўтограф-сэсіяй, калі ласка, звяртайцеся да арганізатара студэнта Максіма Ярмоленкі па эл. пошце: ermolenko.maxim @ student.ehu.lt

Да сустрэчы!

Назад