Выпускнік бакалаўрскай праграмы «Міжнароднае права» 2013 г. Юрысконсульт інвестыцыйнага фонду Haxus (праекты MSQRD, Maps.me, Fabby, Flo і іншыя). Выкладчык дысцыплін «Права інтэлектуальнай уласнасці», «Супрацьдзеянне карупцыі» і «Асновы права» ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Аўтар шматлікіх публікацый у галіне юрыспрудэнцыі ў беларускіх СМІ і юрыдычных выданнях. Стыпендыят праграмы Фулбрайт 2015 года (Чыкагская школа права Джона Маршала).
Раней працаваў юрыстам у міжнароднай юрыдычнай фірме COBALT, юрыдычным кансультантам у стартап-інкубатары Serendipity Innovations (Стакгольм, Швецыя). Стажыраваўся ў міжнароднай арганізацыі FINCA International (Вашынгтон, ЗША).