Візуальная пластыка

Акадэмічная ступень

Магістр мастацтваў

Тэрмін навучання

2 гады (4 семестры)

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

6213PX001

Апісанне праграмы

Магістарская праграма «Візуальная пластыка» накіравана на засваенне сучасных міждысцыплінарных практык візуальнага мастацтва і фарміраванне ў студэнтаў індывідуальнага творчага падыходу.

Праграма ўключае распрацоўку мастацкіх праектаў у розных жанрах, працу з эксперыментальнымі і наватарскімі тэхнікамі, а таксама практычныя даследаванні ў міжнародным асяроддзі.

Студэнты атрымліваюць магчымасць узаемадзейнічаць з экспертамі і мастакамі з Беларусі, Літвы, Францыі, Эстоніі, Партугаліі і Ізраіля, удзельнічаць у майстар-класах і праходзіць навучанне ў межах палявых школ у Вільні, Фларэнцыі і Афінах.

Чаму варта выбраць гэтую праграму?

  • Міжнародны ўзровень выкладання — узаемадзеянне з мастакамі і даследчыкамі з еўрапейскіх краін і Ізраіля, знаёмства з актуальнымі трэндамі і тэхнікамі сучаснага мастацтва.
  • Міждысцыплінарнасць — інтэграцыя розных форм і жанраў візуальнага мастацтва ў навучальны працэс, што дазваляе развіваць крэатыўнасць і ўнікальную мастацкую мову.
  • Гнуткасць фармату навучання — рэгулярныя заняткі ў вечаровы час і анлайн-модулі для камфортнага сумяшчэння з працай.
  • Практычная скіраванасць — магчымасць рэалізацыі індывідуальных мастацкіх праектаў пад кіраўніцтвам дасведчаных выкладчыкаў і куратараў.
  • Палявыя школы і міжнародныя праекты — выязныя візуальныя даследаванні ў вядучых культурных цэнтрах Еўропы (Вільня, Фларэнцыя, Афіны), якія спрыяюць пашырэнню творчага кругагляду і прафесійнага досведу.
  • Эксперыментальныя майстар-класы — засваенне наватарскіх тэхнік і падыходаў у мастацтве праз практычныя заняткі з прызнанымі спецыялістамі.
  • Магчымасць удзелу ў праграмах міжнароднага абмену — праграма адкрывае доступ да міжнародных курсаў і ўдзелу ў акадэмічных абменах (Erasmus+, OSUN), лекцыям выкладчыкаў і экспертаў з вядучых універсітэтаў Еўропы і ЗША.

Індывідуальны акадэмічны адвайзінг — персанальная падтрымка на ўсіх этапах навучання.

Кар’ерныя перспектывы

Выпускнікі праграмы «Візуальная пластыка» становяцца запатрабаванымі спецыялістамі ў сферы мастацтва, медыя і крэатыўных індустрый. Яны могуць будаваць паспяховую кар’еру як самастойныя мастакі або эксперты ў галіне візуальнай культуры.

Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць працаваць:

  • Арт-дырэктарам — распрацоўка і рэалізацыя мастацкай канцэпцыі праектаў, выставак, мерапрыемстваў.
  • Медыямастаком — стварэнне інавацыйных мастацкіх работ з прымяненнем лічбавых тэхналогій і мультымедыя.
  • Канцэптуальным мастаком — распрацоўка арыгінальных мастацкіх канцэпцый і праектаў у галіне сучаснага мастацтва.
  • Крэатыўным дырэктарам — кіраванне творчымі працэсамі і стварэнне крэатыўных стратэгій у галіне медыя, мастацтва і рэкламы.
  • Спецыялістам у арт-інстытуцыях — арганізацыя і куратарская дзейнасць у галерэях, музеях, культурных цэнтрах.
  • Мастаком арт-канцэпту праекта — стварэнне і рэалізацыя мастацкай часткі культурных, сацыяльных або камерцыйных праектаў.

Акадэмічная кар’ера — магчымасць працягнуць навучанне ў дактарантуры (PhD) ва ўніверсітэтах Еўропы і ЗША, правядзенне даследаванняў у галіне мастацтва і візуальных даследаванняў.

Умовы паступлення

Залічэнне на магістарскія праграмы праводзіцца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя і пацверджання ўзроўню англійскай мовы (B2 або вышэй).

📍 Не ведаеце, з чаго пачаць? Азнаёмцеся з пакрокавымі інструкцыямі для абітурыентаў па спасылцы.
📍 Даведайцеся больш пра кошт навучання, гранты і стыпендыі па спасылцы.

Кансультацыі па паступленні

Як
паступіць
у ЕГУ?Інструкцыя
Падаць
онлайн-
анкетуз 1 траўня
📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt
📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317
️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы і Універсітэта ў Instagram: @ehuofficial

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650