Штогод часопіс Reitingai ацэньвае вынікі дзейнасці адукацыйных устаноў Літвы і складае іх рэйтынг на падставе 6 крытэрыяў, якія ацэньваюць розныя якасныя і колькасныя параметры ўніверсітэтаў.
У гэтым годзе ЕГУ падняўся з трэцяга на другое месца ў агульным рэйтынгу прыватных універсітэтаў. Акрамя гэтага, ЕГУ лідыруе не толькі сярод прыватных, але і публічных універсітэтаў Літвы па крытэры «канкурэнтаздольнасць у міжнароднай адукацыйнай прасторы», які закранае такія параметры як адукацыйныя абмены студэнтаў і выкладчыкаў, сумесныя праграмы, выкарыстанне замежных моў у выкладанні і інш.
Акрамя таго, у якасці станоўчага фактару было адзначана тое, як працадаўцы ацэньваюць ЕГУ і які станоўчы ўклад ствараюць выпускнікі ўніверсітэта.
Сёлета у межах Прыёмнай кампаніі ЕГУ ладзіць набор на 9 бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграм у галіне гуманітарных і сацыяльных навук ды мастацтваў.
Умовы прыёму і тэрміны падачы дакументаў пазначаны ў спецыяльным раздзеле сайта ЕГУ.