Прадстаўнікі супольнасці ЕГУ на фэсце «Еўрапейскі саюз-Беларусь: магчымасці для моладзі»

9 чэрвеня ў Мінску прайшоў фестываль «Еўрапейскі Саюз – Беларусь: магчымасці для моладзі», дзе былі прэзентаваныя дзясяткі адукацыйных і культурных праектаў. У фестывалі прынялі ўдзел і прадстаўнікі супольнасці Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), суаўтары гіда-комікса па мінскім раёне Серабранка – Павел Няхаеў, выкладчык Дэпартамента сацыяльных навук ды Вольга Няснова, якая навучалася на праграме «Дызайн» у мінскім ЕГУ.

Вольга, адна з трох ілюстратараў комікса, і Павел, аўтар тэкста, распавялі пра гісторыю гэтага ўнікальнага для Беларусі сумеснага праекта даследчыкаў, мастакоў і жыхароў раёна. Аўтаркай ідэі і рэдактаркай выдання, якое выпусціла «Мінская ўрбаністычная платформа», стала Агнія Асановіч, выпускніца магістратуры ЕГУ «Еўрапейскія даследаванні».

Відэа-рэпартаж:

https://www.facebook.com/EUinBelarus/videos/441265030029344

Больш інфармацыі пра магчымасці Еўрапейскага саюза для беларускай моладзі.

Пагартаць гід-комікс па Серабранцы можна ў бібліятэцы ЕГУ, фейсбук-старонка праекта. 

Назад