Афіцыйная пазіцыя аб змене Фінансавых правілаў ЕГУ

Еўарпейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) дзеліцца афіцыйнай пазіцыяй у сувязі з публікацыяй у сацыяльных сетках інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці па пытаннях зменаў Асноўных фінансавых правілаў.

12 чэрвеня 2019 года вышэйшы орган кіравання ЕГУ – Усеагульны сход саўладальнікаў (далей – GAPO) прыняў рашэнне аб унясенні зменаў у Дадатак №2 Асноўных фінансавых правілаў (далей – Правілы) для студэнтаў ЕГУ. Выключнае права GAPO на прыняцце такога рашэння замацавана ў п. 5.2.14 Статута ЕГУ. Змены Правілаў падцверджаны пазіцыяй Донараў універсітэта і Стратэгіяй 2019-2024 гг., арыентавай на павышэнне фінансавай самастойнасці ЕГУ. 

Дзякуючы донарскай падтрымцы, кожны грамадзянін і сталы рэзідэнт Беларусі, які навучаецца ў ЕГУ, атрымлівае базавую фінансавую падтрымку (яна зніжае максімальны кошт навучання з 4500 еўра да 2000 еўра ў год) і можа прэтэндаваць на атрыманне гранта на навучанне (такім чынам, атрымліваць ільготныя тарыфы 0/800/1400 еўра на год). Тут і далей, у якасці прыклада прыводзяцца фінансавыя ўмовы бакалаўрыята сталай формы навучання для студэнтаў, якія паступілі ў 2018 годзе і раней.

Змены Правілаў акцэнтаваны на тым, каб гранты выдзяляліся студэнтам менавіта за вышэйшыя акадэмічныя поспехі, што стымулюе якасць студэнцкай працы. Таму змены кранаюць выключна параметры акадэмічнага рэйтынга, які дазваляе прэтэндаваць на атрыманне грантаў. Стаўкі аплаты для студэнтаў ЕГУ, якія паступілі ў 2018 годзе і раней засталіся нязменнымі. Пачынаючы з кастрычніка 2019 для атрымання бясплатнага месца студэнты мусяць мець акадэмічны рэйтынг 9,61 і вышэй; 800 еўра/год – рэйтынгам 9,21-9,60; 1400 еўра/год – 8,81-9,20. Рэйтынг абнаўляецца кожны семестр/год і дазваляе на падставе студэнцкіх акадэмічных дасягненняў, прэтэндаваць на максімальна прымальныя фінансавыя ўмовы.

Пры паступленні ў ЕГУ у 2019 годзе максімальны гадавы кошт навучання для грамадзян Беларусі на бакалаўрыяце быў павялічаны на 20% у параўнанні з 2016-2018 гадамі. Нягледзячы на гэта, вынікі Асноўнага набора сведчаць аб стабільным інтарэсе да ЕГУ – 203 абітурыенты былі запрошаныя да падпісання дамоваў. Папярэднія вынікі Дадатковага набора сведчаць аб яшчэ 35 абітурыентах, якія будуць запрошаныя да падпісання дамоваў.

Універсітэт абавязаны забяспечыць мэтавае выкарыстанне донарскіх сродкаў, што пацверджана рэгулярнымі аўдытамі Шведскага агенцтва па міжнародным супрацоўніцтву ў галіне развіцця. Адна з мэтаў Стратэгіі 2019-2024 гг. – павышэнне якасці навучання, якая адлюстроўваецца і акадэмічнымі дасягненнямі і паспяховасцю студэнтаў. Вынікі камісіі, на падставе якой ЕГУ была выдадзена ліцэнзія ў красавіку 2019 года, сведчаць аб тым, што ЕГУ стала забяспечвае якасць адукацыі, навукі і мастацкай дзейнасці. Відавочна, што чым вышэй акадэмічныя дасягенні ў студэнтаў падчас вучобы, тым больш яскравымі будуць іх кар’ерныя і грамадскія дасягенні пасля сканчэння ўніверсітэта.

ЕГУ заўжды імкнецца да таго, каб нават не ўніверсітэцкія фінансавыя сродкі выдзяляліся студэнтам. Напрыклад, гэтай восенню 33 студэнты змогуць паехаць па праграме Erasmus+ з штомесячнымі стыпендыямі ад 420 да 520 еўра. Фонд Конрада Адэнаўэра, а таксама Урад Літвы выдзяляюць адмысловыя стыпендыі магістрантам ЕГУ за выбітныя акадэмічныя дасягенні.

ЕГУ забяспечвае правы і законныя інтарэсы ўсіх студэнтаў.

Назад