Круглы стол адбыўся ў Французскай медыятэцы ў Мінску пры судзеянні кіраўніцы Медыятэкі Марыны Завадзкай. Да мерапрыемства з прамовай далучыўся аташэ амбасады Францыі ў Беларусі па пытаннях адукацыі Ксаўе Лё Тарывэлек. Круглы стол сабраў больш за 40 удзельнікаў і стаў адкрыццём цыкла семінараў і лекцыяў ЕГУ, прысвечаных францускай тэорыі, якія адбудуцца ў Мінску цягам 2020 году.
У Мінску ЕГУ зладзіў круглы стол да 70-годдзя публікацыі эсэ «Другі пол» Сымоны дэ Бавуар
16-09-2019