Старшныя Рады БНР Івонка Сурвіла наведала ЕГУ і звярнулася да супольнасці ўніверсітэта
25-11-2019
24 лістапада напрыканцы ўрачыстасцяў, якія былі прысвечаны перапахаванню Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг., старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла наведала навучальны корпус Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) і звярнулася да супольнасці беларускага ўніверсітэта ў Вільні.
Сп-ня Івонка Сурвіла прыняла ўдзел у запісе прайм-тайм перадачы «Ідэя Х» Еўрарадыё, які адбываўся ў навучальным корпусе ЕГУ. Пасля запісу перадачы прарэктар па акадэмічных справах праф. Аляксандр Калбаска прадставіў сп-ні Сурвіле навучальную мадэль ЕГУ ды Стратэгію ўніверсітэта на 2019-2024 гг.
Пасля азнаямлення з дасягненнямі ЕГУ за час працы ў выгнанні ў Вільні, сп-ня Сурвіла звярнулася да супольнасці беларускага ўніверсітэта ў Вільні.