Д-р Уладзіслаў Іваноў выступіў у Харкаве на тэму фемінізма ў Беларусі

14 студзеня у Цэнтры гендарнай культуры ў Харкаве лектар Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) д-р Уладзіслаў Іваноў выступіў па тэме «Беларускі фемінізм у XXI стагоддзі».

Падчас візіта ў Харкаў д-р У. Іваноў прадставіў вынікі ўласнага даследавання «Фемінізацыя беларускай мовы, сацыалінгвістычнае даследаванне», а таксама распавёў аб дасягненнях і выкліках гендарнага падыходу ў дзяржаўных і грамадскіх інстытуцыях Беларусі. Гэтаксама д-р У. Іваноў і Таццяна Ісаева, якая ўзначальвае Цэнтр гендарнай культуры ў Харкаве, абмеркавалі пытанні ўзмацнення стасункаў паміж Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ і ўкраінскімі партнёрамі.

Назад

Галерэя