Семінар «100-годдзе УНАВІС у Віцебску»

Фота: Расійская дзяржаўная бібліятэка

14 лютага Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) запрашае студэнтаў і выкладчыкаў прыняць удзел у семінары, які прысвечаны 100-годдзю авангарднага мастацкага аб’яднання УНАВІС (Сцвярджальнікі новага мастацтва / Утвердители нового искусства), якое было заснавана Казімірам Малевічам у Віцебску.

У 2020 годзе спаўняецца 100 гадоў з моманту стварэння ў Віцебску мастацкага аб’яднання УНАВІС, якое было створана педагогамі і вучнямі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні і стала адной з адпраўных кропак наватарскіх накірункаў мастацтва ХХ стагоддзя.

Важна! Семінар пачнецца 14 лютага а 15:10 ва аўд. 303 навучальнага корпуса ЕГУ.

Падчас семінара выступяць вядомыя мастацтвазнаўцы, выкладчыкі Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сяргей Харэўскі і дац. Віктар Марціновіч. Абодва выкладчыкі з’яўляюцца аўтарамі кніг, артыкулаў і публікацый па феномене авангарднага мастацтва Віцебска пачатка ХХ стагоддзя.

 

Назад