Дзень роднай мовы ў ЕГУ

Фота: Kilimas Arts

21 лютага Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) разам з Культурным цэнтрам імя Якуба Коласа, Таварыствам «Вільнія» ды Таварыствам беларускай культуры ў Літве зладзіць у Вільні мерапрыемствы, якія будуць прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Падчас імпрэзы ўпершыню творы беларускага класіка Максіма Багдановіча прагучаць па-японску, а літоўскі паэт-рамантык Майроніс — па-беларуску.

Перад удзельнікамі мерапрыемства і гасцямі прагучаць даклады старшыні Літоўскай асацыяцыі беларусістаў д-ра Лілеі Плыгаўкі «Асаблівасці беларускай мовы» і старэйшага навуковага супрацоўніка Літоўскага інстытута мовы д-ра Казімераса Гаршвы «Асаблівасці літоўскай мовы».

Важна! Мерапрыемства адбудзецца 21 лютага а 15 гадзіне ў аўд. 110 навучальнага корпуса ЕГУ.

Ува імпрэзе гэтаксама прымуць удзел: Кен Сібата (Універсітэт Васэда, Японія), Вітаўтас Жэймантас (Літва),  Альма Лапінскене (Літва) ды Юозас Рыбікаўскас (Літва).

Шчыра запрашаем студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ, а таксама ўсіх беларусаў Літвы адсвяткаваць Міжнародны дзень роднай мовы разам!

Назад