Выдача / працяг карыстання / вяртанне кніг, пеня

Ці магу я атрымаць кнігу, калі ў мяне няма LSP?
Кнігі выдаюцца пасля прад’яўлення любога дакумента (з фотаздымкам), якi пацвярджае вашую асобу: LSP, ISIC, пасведчанне асобы, пашпарт або від на жыхарства.

 

Што яшчэ трэба, каб я змог узяць кнігу дадому?
Кнігі дадому выдаюцца толькі пры наяўнасці залогу. Залог адзінкавы ў памеры 15 еўра, памер залогу вызначаны паводле распараджэння № 28-04 ад 21 верасня 2007 г. Залог вяртаецца пасля поўнага разліку з бібліятэкай.

 

Якія выданні не выдаюцца дадому?

  • выпускныя бакалаўрскія і магістарскія працы;
  • дысертацыі, іх рэзюмэ;
  • даведачныя выданні;
  • дапаможнікі па мовах з чытальнай залы;
  • рэдкія выданні.

 

Дзе можна забраць замоўленае выданне? Колькі дзён яно будзе «чакаць» чытача?
Забраць выданне трэба ў тым месцы, дзе яно захоўваецца. Замовы застаюцца ляжаць на паліцах на працягу 3 дзён.

 

На які тэрмін выдаюцца кнігі?
Ад адной ночы да года, у залежнасці ад канкрэтнага выдання.

 

Колькі кніг можа быць выдадзена аднаму чытачу?
Падручнікаў можа выдавацца столькі, колькі патрэбна, а іншых выданняў – да 5 адзінак; з чытальнай залы выдаецца не больш за 1 кнігу на 1 ноч.

 

Як падоўжыць тэрмін карыстання кнігай?
Падоўжыць тэрмін карыстання кнігай можна:

  • самастойна, увайшоўшы ў свой акаўнт чытача;
  • праз эл. пошту: library@ehu.lt;
  • у бібліятэцы.

 

Колькі разоў я магу падаўжаць тэрмін вяртання кнігі?
Колькасць разоў падаўжэння тэрміну карыстання залежыць ад тэрміну выдачы пэўнага выдання. Выданні, якія выдаюцца на год, не падаўжаюцца; тэрмін карыстання выданнямі, выдадзенымі на семестр, можна падоўжыць адзін раз. Выданні, якія выдаюцца на 2 тыдні і 2 месяцы, можна падаўжаць не больш за 5 разоў, калі ў вас няма вялікіх запазычанасцяў (доўг не павінен пераўзыходзіць 6 еўра) і калі гэтую кнігу не замовіў іншы чытач.

 

Як падоўжыць тэрмін вяртання кнігі праз інтэрнэт?
Увайдзіце ў эл. каталог:

  • зарэгіструйцеся (Увайсці ў свой уліковы запіс), потым зайдзіце ў Мая зводка;
  • адзначце птушкай Падоўжыць кнігу(-і), тэрмін вяртання якой(-іх) вы хочаце падоўжыць, націсніце Падоўжыць выбраныя;
  • праверце, ці падоўжаны тэрмін карыстання кнігай;
  • выйдзіце з сістэмы, націснуўшы кнопку Выйсці.

 

Ці можа іншы чалавек вярнуць кнігу, якую я браў?
Так, пры вяртанні прад’яўляць пасведчанне асобы не трэба.

 

Як разлічыцца за несвоечасова вернутыя / згубленыя кнігі?
Чытачы за кожную несвоечасова вернутую кнігу выплачваюць Універсітэту пеню вызначанага памеру. Памер пені вызначаецца ў Правілах карыстання бібліятэкай. Суму да аплаты неабходна праверыць у бібліятэцы або ва ўліковым запісе чытача. Аплаціць можна наяўнымі ў бібліятэцы або банкаўскім пераказам на рахунак універсітэта (у такім выпадку неабходна ў бібліятэку падаць дакумент, які пацвярджае аплату). Калі бібліятэчная кніга згубленая альбо сапсаваная, вы мусіце прынесці ўзамен такую самую альбо раўзначную кнігу. Перш чым набыць новую кнігу замест страчанай, просім пракансультавацца з супрацоўнікамі бібліятэкі.

 

Ці захоўваюцца ў бібліятэцы курсавыя, бакалаўрскія і магістарскія працы?
Бакалаўрскія і магістарскія працы, доктарскія дысертацыі і іх рэзюмэ захоўваюцца ў бібліятэцы. Бакалаўрскія і магістарскія працы, абароненыя ў 2019 годзе і пазней, дасяжныя толькі ў электронным фармаце. Курсавыя працы захоўваюцца ў акадэмічных дэпартаментах.

 

Дзе знайсці перыядычныя выданні?
Свежыя нумары выданняў размяшчаюцца на выставе ў бібліятэцы побач з новымі кнігамі; іншыя нумары захоўваюцца ў кнігасховішчы. Інфармацыю пра ўсе нумары вы знойдзеце ў каталогу бібліятэкі падчас пошуку пэўнага выдання.

 

Ці ёсць у бібліятэцы электронныя кнігі / часопісы?
Так, ёсць. Вы знойдзеце іх у Электронным каталогу, раздзеле Электронныя рэсурсы, на тытульнай старонцы Электроннага каталога і праз https://ehu.lvb.lt.