Алесь з’яўляецца даследчыкам у галіне палітычнай камунікацыі і навуковым удзельнікам Computational Propaganda Project, што ладзіцца Оксфардзкім цэнтрам па даследаванні інтэрнэта. У межах сваёй працы Алесь задаецца пытаннямі таго, як палітычныя арганізацыі і аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць сацыяльныя медыя для маніпуляцыі грамадскай думкай. Апроч таго д-р Герасіменка — афіліяваны даследчык у Вэстмінстарскім універсітэце. Пасля атрымання ступені бакалаўра палітычных навук у ЕГУ Алесь скончыў магістратуру Орхускага ўніверсітэта ў Даніі і дактарантуру ў Вэстмінстары.
Для паўнавартаснага ўдзела раім загадзя спампаваць Zoom.
Падчас вэбінара Алесь разам з удзельнікамі звернецца да наступнага кола пытанняў:
- Адкуль бяруцца палітычныя інтэрнэт-селебрыці?
- Як YouTube стаў такой уплывовой палітычнай зброяй?
- Як Telegram дапамагае актывістам пазбегнуць пераследу і цэнзуры?
- Як можна даследаваць лічбавую палітыку і палітычныя кампаніі ў Беларусі і Расіі?
Падпісацца на Twitter-стужку Алеся можна па спасылцы: