Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра

Акадэмічная ступень

Бакалаўр мастацтваў

Тэрмін навучання

4 гады (Сталая (вочная) форма)

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

6121PX059

Апісанне праграмы

Наша мэта – гэта падрыхтоўка акцёраў тэатра, упэўненых у сваіх творчых здольнасцях, якія ўмеюць крытычна думаць, ствараць розныя ролі і імправізаваць. Акцёраў, якія ведаюць, як падыходзіць да стварэння любой ролі, разумеюць асаблівасці працы ў камандзе, умеюць генераваць і здзяйсняць свае ідэі. Нашы выпускнікі атрымліваюць адукацыю шырокага профілю, што дапаможа ім дзейнічаць актыўна і ўдасканальвацца ва щмовах зменлівага культурнага і сацыяльнага жыцця.

Навучанне на праграме цесна звязана з гісторыяй, тэорыяй і практыкай развіцця тэатральнага мастацтва такіх еўрапейскіх краін, як Літва, Францыя, Італія, Грэцыя. Студэнты вывучаюць як класічныя акцёрскія дысцыпліны, так і паглыбляюцца ў сам працэс стварэння сцэнічнага мастацтва.

Нашы педагогі – выдатныя прафесіяналы з Беларусі, Літвы і іншых краін, дапамагаюць студэнтам у комплексным развіцці акцёрскіх навыкаў. Таксама нашыя студэнты вучацца базавым асновам у галіне сцэнаграфіі, драматургіі і рэжысуры.

Перавагі праграмы:

  • Праграма рэалізуецца ў партнёрстве з Віленскім старым тэатрам;
  • Спалучэнне сучасных наватарскіх і класічных традыцыйных падыходаў;
  • Комплекснае развіццё моўных, пластычных і вакальных навыкаў;
  • Цэласны падыход у засваенні студэнтамі базавых асноў сцэнаграфіі, драматургіі і рэжысуры пад кіраўніцтвам выдатных прафесіяналаў.

Вучэбны план праграмы “Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра”

Працэдура паступлення на бакалаўрскія праграмы ЕГУ (пастаянная (вочная) форма) 

Кар’ерныя перспектывы

  • Праца акцёрам у тэатры і кіно;
  • Падрыхтоўка аўтарскіх тэатральных праектаў і перфомансаў;
  • Дыктар, чытальнік;
  • Атрыманая кваліфікацыя з’яўляецца трывалай асновай для кар’ернага росту і працягу адукацыі ў магістратурах Еўропы і ЗША па шырокім спектры напрамкаў (у тым ліку рэжысура, драматургія, крытыка).

Асноўныя выкладчыкі

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650