Гендарныя даследаванні

Акадэмічная ступень

Магістр сацыяльных навук

Тэрмін навучання

1.5 года

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

6211CX016

Апісанне праграмы

Праграма «Гендарныя даследаванні» накіравана на падрыхтоўку высокакваліфікаваных сацыёлагаў, якія валодаюць навуковымі і практычнымі навыкамі працы; здольных сістэматычна аналізаваць актуальныя сацыяльныя з’явы і праблемы, звязаныя з рознымі гендарнымі катэгорыямі; ажыццяўляць падрыхтоўку і рэалізацыю праектаў сацыялагічных даследаванняў, прытрымліваючыся этычных нормаў; на аснове атрыманых вынікаў сацыялагічных даследаванняў прапаноўваць магчымыя рашэнні сацыяльных праблем, звязаных з гендарнымі нормамі; працаваць у шматкультурным асяроддзі, самастойна планаваць і рабіць прафесійную кар’еру.

Адметныя рысы гэтай праграмы:

  • Адзіная паўнавартасная магістарская праграма па гендарных даследаваннях у Літве і Беларусі;
  • Праграма заснавана на больш чым 20-гадовай традыцыі ў галіне гендарных даследаванняў ЕГУ;
  • Праграма распрацавана на аснове вопыту вядучых заходніх універсітэтаў, пры ўдзеле прадстаўнікоў выкладчыцкага складу ЕГУ – спецыялістаў у галіне гендарных даследаванняў і запрошаных спецыялістаў з іншых краін;
  • Мова выкладання і навучання – англійская;
  • Змешаны («blended») фармат навучання, які спалучае вочнае навучанне ў Вільні і дыстанцыйнае навучанне;
  • Унікальны склад выкладчыкаў, які ўключае ў сябе высокакваліфікаваных і вопытных спецыялістаў у галіне гендарных даследаванняў;
  • Злучэнне тэорыі і практыкі, даследчай і праектнай дзейнасці, арыентаванай на гендарнае вымярэнне;
  • Націск на паляпшэнне даследчых навыкаў студэнтаў;
  • Міждысцыплінарны падыход, які дае студэнтам веды ў галіне права, палітыкі і іншых навук.

Навучальны план магістарскай праграмы «Гендэрныя даследаванні»

Кар’ерныя перспектывы

  • сацыёлагі;
  • кансультанты;
  • аналітыкі нацыянальных і міжнародных даследчых цэнтраў;
  • прафесіяналы ў галіне гендарных даследаванняў;
  • супрацоўнікі урадавых і няўрадавых арганізацый;
  • супрацоўнікі кадравых службаў і агенцтваў, медыя-агенцтваў, адукацыйных устаноў, і інш.

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650