Падчас праходжання курса вы:
- разбярэцеся, што такое падкасты і які фармат падкаста абраць для сваёй тэмы;
- пазнаёміцеся з софтам і працэсам гуказапісу;
- даведаецеся, як ствараць джынглы і аздабляць падкаст саўндэфектамі;
- зразумееце, як яго прасоўваць і на якіх пляцоўках публікаваць.
Курс складаецца з чатырох анлайн-заняткаў па 2 гадзіны, якія адбудуцца 6, 13, 20 і 27 траўня, а таксама з індывідуальных кансультацый і хатняй працы.
Важна! Каб запісацца на курс, да 3 траўня коратка напішыце пра сябе, пра свой досвед у працы з гукам ці аўдыяльнымі медыя, а таксама абмалюйце тэму, з якой вы б хацелі працаваць у падкасце. Зрабіць гэта можна, прайшоўшы па спасылцы.
Курс бясплатны; папярэдні досвед неабавязковы.