Выбітны выпускнік 2019 года Аляксандр Ханін

Выпускнік бакалаўрскай праграмы «Медыя і камунікацыя» 2010 года. У 2009 годзе скончыў першыя сумесныя курсы прыкладной журналістыкі BBC і ЕГУ, прыняў удзел у стажыроўцы ў Лондане разам з 8 лепшымі студэнтамі. Працаваў уласным карэспандэнтам Белсат у Вільні, на Еўрапейскім радыё для Беларусі, рэпарцёрам і вядучым на Літоўскім радыё і тэлебачанні. Выкладаў у ЕГУ курс практычных навыкаў журналіста. Стаяў ля вытокаў Медыя-хаба ЕГУ і з’яўляўся рэдактарам універсітэцкай радыёстанцыі, выпускі якой на працягу больш, чым за паўтары гады выходзілі ў эфіры Еўрапейскага радыё для Беларусі. З 2012 года па 2016 год працаваў на швейцарскай кампаніі Gustav Kaeser Training International трэнерам па міжасобасных бізнес-камунікацыях, узначальваў Балтыйскае і Беларускае бюро.

У 2012 годзе заснаваў праект «МазгаБойня», паб-квіз, які сёння распаўсюдзіўся на 15 краін і 240 гарадоў свету і з’яўляецца самым буйным як па колькасці гульцоў, так і па колькасці гарадоў, якія прымаюць удзел у гульнях.