У склад дэлегацыі ўвайшлі дэпутаты ніжняй палаты Парламента Францыі Фрэдэрык Пеці, Соня Крымі, Жан-Мішэль Клемент, а таксама асістэнт-адміністратар Камітэта па замежных справах Нацыянальнай Асамблеі Францыі Алізе Руфін.
Рэктар праф. Сяргей Ігнатаў сустрэў членаў дэлегацыі і абмеркаваў з імі апошнія падзеі ў Беларусі, а таксама падзяліўся позвай асноўных пытанняў і задач, якія стаяць перад універсітэтам. Рэктар выказаў падзяку Еўрапейскаму саюзу і Францыі за падтрымку.
Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі ўніверсітэта, члены дэлегацыі прынялі ўдзел у дыскусіі са студэнтамі. Падчас сесіі пытанняў і адказаў студэнты звярнуліся да членаў дэлегацыі з шэрагам пытанняў, звязаных з сітуацыяй у Беларусі, уплывам Расіі на тое, што адбываецца ў краіне, планаванымі санкцыямі супраць палітычнага рэжыму Лукашэнкі, магчымай фінансавай падтрымкай студэнтаў і інш.
Дэпутаты пазначылі сваю занепакоенасць пагаршэннем становішча ў краіне і выказалі надзею на ўрэгуляванне сітуацыі за кошт граматных і паслядоўных дзеянняў з боку ЕС.
Падчас працы ўніверсітэта ў Мінску, у ЕГУ існаваў франка-беларускі факультэт палітычных і грамадскіх навук. Пасля пераезду ЕГУ ў Вільню Францыя была ў ліку краін, якія аказалі падтрымку Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту.