Цэлы свет Скарыны ў бібліятэцы

Фота: Анастасія Радзіонава

1 сакавіка ў бібліятэцы ЕГУ адбылося ўрачыстае адкрыццё кніжнай выставы «Свет Скарыны». Яна прымеркаваная да 500-годдзя выдання ў Вільні вялікім еўрапейскім асветнікам Францішкам Скарынам першай кнігі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага. У часовай экспазіцыі можна ўбачыць дзясяткі кніг, прысвечаных першадрукару, выдадзеных у розны час і ў розных краінах  за апошнія паўстагоддзя.

У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел выкладчыкі ЕГУ праф. Аляксандр Калбаска, лектар Сяргей Харэўскі, старшыня клубу беларусаў Вільні «Сябрына» Валянцін Стэх і вядомыя літоўскія гісторыкі – д-р. Альвідас Нікжэнтайціс, д-р. Альфрэдас Бумблаўскас і д-р. Сяргей Цемчын, якія выступалі з кароткімі вітальнымі прамовамі.

З заключнай прамоваю выступіў Рэктар ЕГУ праф. Сяргей Ігнатаў, які адзначыў выключную важнасць такіх ініцыятываў дзеля ўмацавання ідэнтычнасці ўніверсітэта і выхавання студэнцкае моладзі ў духу спрычыненасці да еўрапейскай цывілізацыі, яскравым прадстаўніком якое ў пачатку XVI ст. быў геніяльны беларускі гуманіст Францішак Скарына.

Выстава ў нашай бібліятэцы будзе доўжыцца больш за месяц, да пачатку красавіка.

Назад