Місія Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта па дэмакратычных пераўтварэннях у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: 30 гадоў дзейнасці

Фота: Kilimas Arts

У 2022 навучальным годзе мы адзначаем 30-я ўгодкі ад заснавання ЕГУ ў 1992 г. Нягледзячы на маладосць і невялікія памеры, ЕГУ здолеў зрабіць надзіва значны ўнёсак у дэмакратычныя пераўтварэнні ва Усходняй Еўропе. ЕГУ пакідае свой варты гонару адбітак і у гуманітарных і сацыяльных навуках.

Каб адзначыць гэтае дасягненне, мы праводзім акадэмічную канферэнцыю 6-7 кастрычніка 2022 г., месца правядзення: Палац Вялікіх Князёў Літоўскіх (Катэдральны пляц, 4, Вільня/Katedros a. 4, Vilnius).

На фоне крызісу постсавецкіх пераўтварэнняў, які стаў сапраўдным выклікам для палітычных сістэмаў Еўропы і ўсяго свету, неабходная амбітная дыскусія, як гуманітарным ўніверсітэтам захаваць здольнасць фармаваць/кшталтаваць пакаленні моладзі з незалежным мысленнем, творчым уяўленнем і здольнасцю ўвасабляць свае ідэі ў жыццё.

Разам з угодкамі EHU30 мы таксама святкуем 500-гадовы юбілей выдання Францішкам Скарынам у Вільні «Малой падарожнай кніжкі». Знаходзячыся ў цэнтры беларускага асветніцтва, ЕГУ канцэптуалізаваў сваю ролю ў топасе, дзе гісторыя і сучасная рэчаіснасць цесна знітоўваюцца паміжсобку, уплываючы на ​​пакаленні моладзі ў рэгіёне.

Гэтая дыскусія засяродзіцца на наступных пытаннях:

  • Якія функцыі сёння могуць і павінны выконваць універсітэты ў грамадствах Усходняй Еўропы?
  • Як універсітэты выконваюць сацыяльна-гуманітарныя функцыі,  адначасова ажыццяўляючы сваю неад’емную місію ў жыцці чалавека і грамадства рэгіёну?
  • Як адукацыйны і палітычны складнік ЕГУ павялічвае свой уплыў на палітычныя трансфармацыі ў рэгіёне Усходняй Еўропы?

Вынікі: апублікаваныя матэрыялы канферэнцыі для ўдзельнікаў і акадэмічнай супольнасці.

Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Праграма (удакладняецца):

  • 1 дзень – 6 кастрычніка 2022 г.

12.00 – 13.00

Рэгістрацыя і кава

13.00 – 13.30

Прывітальныя прамовы з нагоды EHU30 (спіс выступоўцаў удакладняецца)

13.30 – 15.00

Панэльная дыскусія 1

Тэма: «Як універсітэты прасоўваюць//выконваюць сацыяльна-гуманітарныя функцыі,  адначасова выконваючы/ажыццяўляючы сваю неад’емную місію трансфармавання Цэнтральнай і Усходняй Еўропы?»

15.00 – 16.00

Абед

16.00 – 17.30

Панэльная дыскусія 2

Тэма: «30 гадоў ЕГУ: як акадэмічная супольнасць уплывае на палітычны і грамадскі ландшафт рэгіёну?»

17.30 – 18.00

Заключнае слова

Тэма: «Мінулае, сучаснасць і будучыня ЕГУ»

18.00 – 19.00

Цырымонія надання звання ганаровага доктара

19.00 – 21.00

Прыём

  • 2 дзень – 7 кастрычніка 2022 г.

11.00 – 11.20

Цырымонія адкрыцця «Акадэмічныя свабод»/ «Асаблівы статус беларускай мовы»/(удакладняецца)

11.20 – 11.40

Перапынак на каву

11.40 – 13.30

Акадэмічныя панэлі

13.30 – 14.30

Абед

14.30 – 16.30

Круглы стол

Тэма: «Роля беларускіх асветнікаў у адукацыйным ландшафце рэгіёну. Да 500-годдзя выдання Малой падарожнай кніжкі»

1.Навукоўцы ЕГУ ў групе рызыкі.

2. Прафесары ЕГУ.

3. Літоўскія, беларускія і польскія гісторыкі.

17.30 – 18.00

Заключнае слова

Студэнты і выпускнікі ЕГУ

Назад