Супрацоўніцтва з Міжнароднай дасьледчай сеткай IRN World Gender

 Дацэнт Дэпартамэнту сацыяльных навук Д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у стварэньні шматмоўнага гендарнага слоўніка The Dictionary of Gender in Translation / Le Dictionnaire du genre en traduction.

З 2021 году д-р Іваноў Уладзіслаў, дацэнт Дэпартамэнту сацыяльных навук удзельнічае ў Міжнароднай дасьледчай сетцы IRN World Gender (The International Research Network-IRN World Gender) у праекце па складаньні шматмоўнага гендарнага слоўніка The Dictionary of Gender in Translation / Le Dictionnaire du genre en traduction. Міжнародная дасьледчая сетка IRN World Gender L’IRN World Gender створаная пры падтрымцы CNRS (Нацыянальнага цэнтру навуковых даследаванняў Фрацыі), каталонскай фундацыі Cellex (Барсэлона), а таксама розных заходніх унівэрсытэтаў.

У цэнтры праекту – стварэньне шматмоўнага анлайн-слоўніка, які імкнецца ўнесьці свой уклад у разуменьне таго, як канцэпцыі і ідэі, якія тычацца гендару (а таксама фэмінізму і сэксуальнасьцяў) распаўсюджваюцца і спалучаюцца ў многіх мовах і культурах. Мэта складаецца ў тым, каб праліць сьвятло на спосабы разуменьня гэтых паняткаў у розных моўных, сацыяльных, палітычных і культурных кантэкстах, а таксама на тое, як гендарныя дасьледаваньні разьвіваліся ў гэтых розных кантэкстах.

Дадзены альтэрнатыўны слоўнік дацэнт Уладзіслаў Іваноў у ліпені 2022 году дапоўніў артыкулам па-француску “LE FÉMINISME ATHÉE” (Атэісцкі фэмінізм).

Назад