У галерэі акадэміі мастацтваў адбудзецца выстава прац студэнтаў

У галерэі акадэміі мастацтваў “Galerija Akademija VDA” з 18 кастрычніка па 4 лістапада адбудзецца выстава прац студэнтаў першага года навучання па дысцыпліне малюнак “In Primis”.

Студэнты працуюць па метаду малявання з уяўлення, распрацаваным прафесарам ЕГУ Сяргеем Сялецкім. Выкарыстоўваючы гэтую тэхніку, студэнты дызайну хутка набываюць навыкі, неабходныя для будучай прафесіі. Арыгінальная методыка курса дазваляе сфарміраваць у студэнтаў уменне хутка і лёгка маляваць з дапамогай уяўлення, шукаць рашэнні, якія б дазвалялі рэалізаваць складаныя праекты ў рэальных умовах.

Выстава прысвечана 30-годдзю ЕГУ.

Таксама на выставе можна будзе пабачыць працы выкладчыкаў дэпартамента Гуманітарных навук і Мастацтваў ЕГУ лектара Жука Максіма і прафесара Сяргея Сялцецкага.

Дадатковая інфармацыя.

Назад