Ў Эўрапейскім гуманітарным універсітэце пройдзе прэм’ерны паказ фільма «Сад Скарыны»
24-10-2022
25 кастрычніка ў Эўрапейскім гуманітарным універсітэце (аўд. 110) пройдзе прэм’ерны паказ фільма «Сад Скарыны», створанага выкладнікамі ЭГУ Аляксандрам Матафонавым і Сяргеем Харэўскім да 500-годдзя выдання ў Вільнюсе першай друкаванай кнігі на тэрыторыі ўсяго Вялікага Княства Літоўскага беларускім гуманістам-асветнікам Францыскам Скарынам.
Аўтары прайшлі шляхам Скарыны ад Полацка да Падуі, здымкі вяліся ў пяці краінах Еўропы, у гарадах, дзе жыў, вучыўся і працаваў вялікі першадрукар. Вы ўбачыце ўнікальныя кадры з тых месцаў і паслухаеце вядомых даследнікаў спадчыны Скарыны з розных краін.
Фільм будзе прадэманстраваны на беларускай і рускай мовах з ангельскімі субтытрамі.
Пачатак а 17:00.
Рэгістрацыя.